Гаворым па-беларуску


БЕЛАРУСКІЯ ТЭКСТЫ ДЛЯ ЧЫТАННЯ

У дождж
Стаіць дрэннае надвор’е. лье дождж. Б’е ў шыбы вецер. Вераб’і хаваюцца пад стрэхі. У вераб’ёў мокрае пер’е. у акно глядзіць Дзям’ян. Яму шкада вераб’ёў.

Чакаю дожджу
Каля градак агароджа. Я хаджу і гляджу на хмаркі. Дажджу ўсё няма. Я чакаю дожджык! Ён палье градкі. Будзе добры ураджай.

Люба і Нюра
Люба і Нюра – сёстры. Яны добра малююць. Люба малюе яблыню і зязюлю. А Нюра любіць маляваць цюльпаны. Заўтра яны пакажуць малюнкі любімай настаўніцы.

У вёсцы зімой
Зімовы дзянёк. Вакол снегавыя сумёты. Лёд скаваў азёры. Лёва і алёна робяць каток. У Лёвы вёдры, а ў Алёны – рыдлёўка. Сёння ўвечары жыхароў вёскі чакаюць вясёлыя забавы.

У лесе
Быў сонечны дзень. Дзеці прыйшлі ў лес. На дрэве сядзеў дзяцел. У птушкі вострая дзюба. Дзяцел дзюбай здабывае сабе ежу.

Смяльчак
Жыў у лесе вожык. Днём спаў. Вечарам шукаў ежу. Аднойчы звярок убачыў змяю. Не спалохаўся гадзюкі. Схапіў яе зубамі.

Цішка
У Насці кот Цішка. Хвост у коціка пушысты. Цішка любіць гуляць са сваім хвосцікам. Пасля школы Насця бяжыць дамоў. Яе чакае Цішка.



Грыбнікі
Жнівень і верасень радуюць грыбнікоў. У ельніках вылазяць апенькі, рыжыкі, баравікі. Бацька і Васіль часта ходзяць па грыбы. Дома грыбнікоў чакае маці. Яна пасмажыць бульбу з грыбамі і зварыць смачны суп.

Вавёрка
Я сеў адпачыць на паваленую сасну. Над галавою трэснула галінка. Я глянуў на дрэва. На сасне сядзела вавёрка, трымала ў лапках шышку. Вавёрка ўбачыла мяне. Яна адразу кінула шышку і скокнула на суседняе дрэва.

Рак
Жывуць ракі ў азёрах і рэках. Хаваюцца ў норках пад карчамі ці каменнем. Спажываюць яны чарвякоў, дробную вадзяную жыўнасць, маленькую рыбку. Не даюць забрудзіцца вадзе і гэтым прыносяць карысць.

Любімая цацка
У андрэйкі Вераб’ёва шмат цацак. І машынкі есць, і канструктар, і салдацікі. Але вельмі любіць хлопчык плюшавага мядзведзіка Топу. Шмат часу праводзяць сябры разам. Андрэйка вучыцца пісаць літары, чытае кніжкі. За ім уважліва назірае Топа.

Суніцы
Паспелі духмяныя суніцы. Алесь, Міколка і Ягорка сабраліся ў лес. Як хочацца паспытаць смачных ягад! Алесь збірае суніцы ў лазовы кошык. Міколка асцярожна складвае іх у кішэню. Малы Ягорка кідае ягадкі ў роцік.






ВУЧЫМ  НОВЫЯ СЛОВЫ




ГЛЯДЗІМ  МУЛЬЦІКІ НА БЕЛАРУСКАЙ  МОВЕ



   

  




1 комментарий:

  1. Выдатныя відэаўрокі! Поспехаў у вывучэнні роднай мовы!))

    ОтветитьУдалить